Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла з друку новая кніга Алеся Бяляцкага


Кніга Алеся Бяляцкага- «Халоднае крыло Радзімы»

Кніга Алеся Бяляцкага- «Халоднае крыло Радзімы»

«Халоднае крыло Радзімы», пятая кніга былога палітвязьня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выйшла ў сьвет, калі ён ужо вызваліўся па амністыі. Прэзэнтацыя чакаецца ў сьнежні.

«Назва шматзначная. Чаму крыло „халоднае“ — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль ня грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом», — патлумачыў аўтар назву новай кнігі.

«Халоднае крыло Радзімы» зьявілася пасьля вызваленьня Алеся Бяляцкага з-за кратаў.

Халоднае крыло Радзімы»

Халоднае крыло Радзімы»

«Кніга цалкам падрыхтаваная, калі Алесь Бяляцкі быў за кратамі. Пасьля яго вызваленьня ў кнігу новых тэкстаў не дадавалася, — распавядае ўкладальніца кнігі Паліна Сьцепаненка. — Выданьне будзе цікавае тым, што там вельмі шмат распавядаецца пра нацыянальны рух 80-х гадоў».

Мастацкае афармленьне кнігі зрабіў вядомы беларускі графік Уладзімер Вішнеўскі, які афармляў папярэднюю кнігу Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай», што выйшла падчас зьняволеньня праваабаронцы.

У той час, калі Бяляцкі быў за кратамі, выйшла яшчэ адна ягоная кніга «Іртутнае срэбра жыцьця». Таксама Бяляцкі — аўтар кніг «Літаратура і нацыя» (1991) і «Прабежкі вакол Жэнэўскага возера» (2006).

XS
SM
MD
LG