Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выходзіць альбом (НЕ:)вясёлых карцінак. Прэзэнтацыя ў Менску — 13 лістапада


У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшаў альбом з малюнкамі праекту (НЕ :) вясёлыя карцінкі. Кожны будні дзень цягам пяці гадоў на сайце svaboda.org публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёз, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу.

У альбоме, які сабраў найлепшыя карцінкі, таямнічы мастак сустракаецца з загадкавым паэтам ДаСьлёз, і разам яны запрашаюць у камічную опэру жыцьця.

З нагоды выхаду альбому Свабода абвяшчае конкурс сатырычных малюнкаў і вершаў сярод нашых слухачоў і чытачоў. Пакажыце камічнасьць, парадаксальнасьць і дзівоцтва беларускай штодзённасьці. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае альбом поштай ці з рук у рукі.

Дасылайце вашыя вершы і малюнкі на электронную скрынку radiosvaboda@gmail.com.

Каб атрымаць альбом, прыходзьце на прэзэнтацыю альбому з удзелам паэта Андрэя Хадановіча. Уваход вольны.

13-га лістапада, Менск. Бар «ДК», вул. Талбухіна, 4. 3-і паверх. Пачатак а 19.00.

17-га лістапада, Горадня, вул. Будзёнага 48а. Пачатак а 18.30.

19-га лістапада, Магілёў, вул. Чкалава 16, грамадзкі цэнтар «Кола сяброў». Пачатак а 18.30.

XS
SM
MD
LG