Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 лістапада: прэм’ера фільма «Шляхам паўстаньня»


Карціна Пётры Сергіевіча. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года.
Карціна Пётры Сергіевіча. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

Менск — у Арт-Сядзібе (праспэкт Незалежнасьці 58, офіс 430) адбудзецца прэм’ера новага фільма «Шляхам Паўстаньня». Стужка апавядае пра падзеі паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863–64 гадоў. Рэжысэр Павал Доўнар. У фільме ўзялі ўдзел вядомыя гісторыкі, пісьменьнікі: Уладзімер Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і іншыя. Пачатак а 19-й.

«Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!»

Касусь Каліноўскі.

Гэты дзень у гісторыі

1661 — у бітве пад Кушлікамі войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над войскамі Маскоўскай дзяржавы.

1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад Мураўёва дакумэнты пра зьмякчэньне прысуду. Але паведамленьне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».

1924 — у Віцебску адкрыўся вэтэрынарны інстытут.

1956 — савецкія войскі правялі апэрацыю «Віхар» для падаўленьня вугорскай рэвалюцыі. Адным зь ініцыятараў сілавога ўмяшальніцтва быў тагачасны амбасадар СССР ва Ўгоршчыне Юры Андропаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1887 — Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) — беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.

1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1937 — растраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да вышэйшай меры пакараньня.

1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.

1995 — забіты Іцхак Рабін, прэм’ер-міністар Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Каляндар Бахарэвіча

4 лістапада 1964 у Францыі прэм’ера «Фантамаса»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG