Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тымчук: Расея мае на Данбасе 30-тысячнае войска


Дзьмітро Тымчук

Дзьмітро Тымчук

Сэпаратысцкія фармаваньні парушалі рэжым часовага спыненьня агню 2400 разоў — сьцьвярджае кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» Дзьмітро Тымчук.

Па словах Тымчука, на Данбасе ваюе 14–15 тысяч расейскіх наёмнікаў і вайскоўцаў РФ, 10–12 тысяч мясцовых жыхароў. Сэпаратысцкія фармаваньні маюць 110–115 танкаў, 250–280 баявых браніраваных машын, 80–100 гармат ствольнай артылерыі і ўстановак рэактыўных сыстэмаў залпавага агню і каля 500 адзінак аўтатранспарту.

Такую інфармацыю Дзьмітро Тымчук разьмясьціў у Фэйсбуку.

«Інфармацыйны супраціў» сьцьвярджае, што на дадзены момант сілы сэпаратыстаў разьмеркаваныя па 4-х ударных групоўках: Луганскай, Горлаўска-Данецкай, Валнавахска-Тэльманаўскай, Новаазоўскай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG