Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі не камэнтуе выбары ў Данбасе


На ўчастку для галасаваньня ў Данецку

На ўчастку для галасаваньня ў Данецку

«Як ставіцца Міністэрства замежных спраў Беларусі да так званых выбараў, якія прайшлі 2 лістапада на тэрыторыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік?». З такім пытаньнем карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся сёньня да прэсавага сакратара зьнешнепалітычнага ведамства краіны Дзьмітрыя Мірончыка.

Адказ афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі быў наступны:

«Ніякіх камэнтароў з гэтай нагоды мы рабіць не плянуем».

Што тычыцца магчымага новага раўнду перамоўнага працэсу паміж прадстаўнікамі Ўкраіны і сэпаратыстамі пры ўдзеле АБСЭ і Расеі ў фармаце «менскіх кансультацыяў», то пакуль ніякіх навінаў на гэты конт у МЗС Беларусі няма.

«Тут усё залежыць непасрэдна ад удзельнікаў кансультацыяў і іх жаданьня правесьці чарговую сустрэчу», — заявіў Дзьмітры Мірончык.

XS
SM
MD
LG