Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьметніку ў Магілёве знайшлі старое габрэйскае надмагільле


Надпіс на мацэве
Надпіс на мацэве

Як трапіла яно за тысячу кілямэтраў у беларускі Магілёў — загадка.

У Магілёве на вуліцы Пралетарскай на сьметніку знойдзенае ўнікальнае старое габрэйскае надмагільле. На мармуровай моцна пашкоджанай пліце надпіс на іўрыце. Зь яго вынікае, што магільная пліта (па габрэйску «мацэва»), з украінскага Магілёў-Падольскага. Як трапіла яна за тысячу кілямэтраў у беларускі Магілёў загадка.

Надпіс сьведчыць, што ўсталяванае надмагільле было ў Магілёў-Падольскім на магіле дачкі равіна, які меў прозьвішча Шор. Жанчына памерла ў 1916 годзе. Пражыла больш за 80 гадоў.

Паводле мясцовых жыхароў, мацэва на сьметніку ляжыць больш за пяць гадоў. Яно, кажуць людзі, дужа цяжкое, таму ніхто не наважваўся яго вывезьці. Пра магільную пліту мясцовая габрэйская грамада даведалася ад жыхара аднаго з дамоў на вуліцы Пралетарскай. Ён адзначае, што ўвагу пліта прыцягнула надпісам, таму ён і вырашыў паведаміць знаёмай габрэйскай актывістцы.

Мацэву перавезьлі на габрэйскія могілкі. Тут яна будзе захоўвацца, пакуль вядуцца пошукі ва Ўкраіне тых, каго яна зацікавіць, альбо высьветліцца гісторыя, як пліта трапіла ў Беларусь.

Габрэйскі нагробак на сьметніку
Габрэйскі нагробак на сьметніку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG