Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя завяршыла будаўніцтва падводнай лодкі, здольнай запускаць балістычныя ракеты


Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап» са спасылкай на вайсковыя і ўрадавыя крыніцы ў Сэуле.

Нягледзячы на заявы пра зьяўленьне ў Пхеньяна новай падлодкі, афіцэры ў Сэуле ўпэўненыя, што КНДР яшчэ ня мае тэхналёгіі для разгортваньня балістычных ракет на падлодках. Аднак экспэрты не выключаюць, што паўночнакарэйцам спатрэбіцца яшчэ год-два на тое, каб завяршыць усе тэсты для разгортваньня ўстаноўкі вэртыкальнага марскога пуску.

У Сэуле зноў выказалі заклапочанасьць у сувязі з нарошчваньнем КНДР ваеннага патэнцыялу. Тым часам у Пхеньяне актыўна працуюць над мініятурызацыяй ядзерных боегаловак.

Падводны флёт КНДР налічвае больш падлодак, чым флёт Паўднёвай Карэі. Паводле падлікаў Сэулу, КНДР мае каля 70 субмарынаў, але ўсе яны абсталяваныя састарэлай зброяй.

КНДР абвясьціла сябе ядзернай дзяржавай у 2005 годзе, правёўшы некалькі падземных ядзерных выпрабаваньняў. Сусьветная супольнасьць асудзіла гэта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG