Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце закончылася мітынгам у Курапатах, на якім зачыталі зварот Пазьняка


У Курапатах адбыўся мітынг, на якім зачыталі зварот Зянона Пазьняка і выступілі два намесьнікі старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі і Алесь Чахольскі.

У іхніх выступах адзначалася небясьпека з боку Расеі для Беларусі, гаварылася, што ўкраінская сытуацыя можа паўтарыцца.

А беларуская мова і памяць пра продкаў — наша абарона і нацыянальная бясьпека. Пасьля мітынгу людзі ўсталявалі крыжы, паставілі ля крыжоў зьнічкі, паклалі кветкі, павязалі на іх бел-чырвона-белыя стужкі.

Сёньня ў Менску адбыліся дазволеныя ўладамі шэсьце ў Курапаты і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю:

XS
SM
MD
LG