Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Трусаў абраны на старшыню ТБМ


Алег Трусаў
Алег Трусаў

Новым кіраўніком Таварыства беларускай мовы абралі Алега Трусава, які кіруе арганізацыяй з 1999 году. Як заявіў спадар Трусаў, гэта будзе яго апошні тэрмін.

«Некалькі гадоў таму я вырашыў, што сыду з пасады. Тым больш што, я лічу, пэнсіянэры не павінны кіраваць. Але паколькі я толькі што стаў пэнсіянэрам, яшчэ тры гады папрацуем разам. Але афіцыйна заяўляю, што гэта апошні тэрмін, таму варта ўжо цяпер думаць, хто стане новым старшынём».

За абраньне Алега Трусава кіраўніком ТБМ выказаліся ўсе дэлегаты зьезду. Толькі адна асоба ўстрымалася. Супраць не прагаласаваў ніхто.

Глядзіце таксама:

ТБМ праводзіць зьезд. Сярод галоўных посьпехаў называюць дзейнасьць «Белсату», Агульнанацыянальную дыктоўку і моўныя курсы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG