Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас шэсьця ў Менску скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Слава Ўкраіне! Героям слава!»


Прыкладна 400 чалавек бяруць удзел у шэсьці, якое пачалося на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу ў Менску.

Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, некалькі ўкраінскіх. Тройчы пракрычалі «Жыве Беларусь» і рушылі калёнай у бок Курапатаў. Акрамя нацыянальных сьцягоў — сьцягі КХП-БНФ, «Маладой беларусі», БХД.

У калёне намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, сярод іншых палітыкаў у шэсьці бяруць удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч, актывіст «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка зь сям’ёй.

Удзельнікі шэсьця скандуюць «Слава Ўкраіне! Героям слава!», «Слава нацыі – сьмерць ворагам!». У калёне два ўкраінскія сьцягі. У некаторых удзельнікаў шэсьця побач зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі – украінскія сьцяжкі, зьнічкі і кветкі, крыжы.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ТУТ:

Фотагалерэя:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG