Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія актывісты адведваюць месцы масавых рэпрэсій і магілы сяброў


Барыс Хамайда каля самаробнага мэмарыялу ў Паляях

Барыс Хамайда каля самаробнага мэмарыялу ў Паляях

Традыцыйная памінальная імпрэза паводле ініцыятывы найстарэйшага апазыцыянэра Барыса Хамайды ў чарговы раз прайшла напярэдадні Дзядоў.

Партыйцы з КХП БНФ, а таксама беспартыйныя актывісты наведалі месца масавых расстрэлаў мірных грамадзянаў пад вёскай Паляі Віцебскага раёну. Тут ствараецца самаробны мэмарыял: паводле ўласнай ініцыятывы, людзі ўсталёўваюць крыжы ў памяць пра ахвяраў сталінізму. Паколькі тут пахаваныя закатаваныя жыхары Беларусі, то яны вартыя таго, каб іх памяць ушаноўвалі пад бел-чырвона-белым сьцягам, лічыць Барыс Хамайда.

На крыжы таксама павязалі бел-чырвона-белыя стужкі, усклалі кветкі, запалілі сьвечкі. Супольна памаліліся за Беларусь і прасьпявалі гімн «Магутны Божа».

У Паляях

У Паляях

Наступным прыпынкам групы віцебскіх актывістаў сталі могілкі ў вёсцы Друкава, дзе пахаваны колішні старшыня віцебскай суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка. Каля магілы спадара Плешчанкі сёньня сабраліся і ягоныя аднадумцы, і сваякі, якія прыйшлі на могілкі з нагоды Дзядоў.

На магіле Ўладзімера Плешчанкі

На магіле Ўладзімера Плешчанкі

Тут таксама разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг, які трымаў найбліжэйшы сябар Уладзімера Плешчанкі — Барыс Хамайда. Ен прыгадаў, што ў 2006 годзе, калі Плешчанка раптоўна і заўчасна пайшоў з жыцьця, грошы на помнік зьбірала ўся Беларусь, а таксама і знаёмцы з замежжа. Ахвяраваньні прыносілі і проста да «сіняга дому» — будынка ў цэнтры Віцебска, каля якога Плешчанка з Хамайдам ладзілі пікеты. І дзе цяпер Барыс Хамайда застаўся адзін, стаўшы распаўсюднікам незалежнай прэсы.

На магіле Сяргея Цярэнцьева

На магіле Сяргея Цярэнцьева

Далей віцебскія актывісты скіраваліся на гарадзкія могілкі «Копці», дзе пахаваная былая старшыня абласной арганізацыі АГП Алена Залеская ды першыя віцебскія сябры Беларускага народнага фронту — Аляксандар Мудрычэнка і Сяргей Цярэнцьеў.

Актывісты ўспамінаюць Алену Залескую

Актывісты ўспамінаюць Алену Залескую

У Алены Залескай не засталося ў Віцебску сваякоў, таму сябры, як і штогод, прыбралі месца яе пахаваньня, крыху добраўпарадкавалі й магілы спадароў Мудрычэнкі і Цярэнцьева. Усклалі кветкі, запалілі сьвечкі, згадалі пра той унёсак, які зрабілі гэтыя людзі ў гісторыю дэмакратычнага руху Віцебшчыны.

XS
SM
MD
LG