Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вязьня Яўгена Васьковіча ў турме няма» — адказ з Магілёва


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч цягам мінулых выходных быў пераведзены з магілёўскай крытай турмы ў мясцовую калёнію. Гэткую выснову зрабіла маці палітвязьня Рушанія Васьковіч пасьля тэлефанаваньня ў турму.

«Званіла ў спэцадзел турмы. Гэта было ў панядзелак. Сказалі, што яго ў іх ужо няма. Значыць, на выходных яго перавялі. А ў калёнію не змагла патэлефанаваць. Бо ў іх зьмяніліся нумары тэлефонаў, а новага даведка не дае. Буду цяпер чакаць ад яго ліста. Але зможа пазваніць ня хутка, спачатку будзе ў карантыне, дзён 10 ці два тыдні. Ня ведаю дакладна, колькі ў іх карантын. Значыць, не раней за сярэдзіну лістапада ён паведаміць».

Палітвязень Яўген Васьковіч адбыў 3 гады ў крытай турме, куды трапіў паводле рашэньня выязнога суду за нібыта парушэньні рэжыму ўтрыманьня ў калёніі. У магілёўскай калёніі Васьковічу прыйдзецца дабываць з агульнага тэрміну яшчэ амаль 3 гады. Усяго актывіст быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні што да будынку КДБ ў Бабруйску. Яўген Васьковіч не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG