Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачынае дзейнічаць пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ


Прымяненьне часткі пагадненьня, датычнай зоны свабоднага гандлю, адкладзена да пачатку 2016 году. Пакуль Ўкраіна мае ад ЭЗ аднабаковыя гандлёвыя льготы.

Пачатак часовага ўжываньня пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам з 1 лістапада 2014 г. адпавядае памкненьням украінскага народу, пагадненьне аб асацыяцыі не зьяўляецца канчатковай мэтай супрацоўніцтва паміж Украінай і ЭЗ. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве прэзыдэнтаў Украіны, Эўрапейскага савету і Эўрапейскай камісіі з нагоды пачатку часовага ўжываньня пагадненьня аб асацыяцыі, якое 31 кастрычніка апублікавала прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

«Пагадненьне аб асацыяцыі стане ключавым інструмэнтам рэалізацыі пры падтрымцы Эўразьвязам вельмі неабходных рэформаў ва Ўкраіне ў наступныя гады. Пагадненьне будзе спрыяць росквіту і стабільнасьці на нашым кантынэнце і створыць новыя магчымасьці для рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Украінай і яе суседзямі», — адзначаецца ў заяве.

Аўтары дакумэнта вітаюць падаўжэньне тэрміну дзеяньня гандлёвых прэфэрэнцый Эўрасаюзу для Ўкраіны да канца 2015 году.

1 лістапада пачынае дзейнічаць пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам. Часовае прымяненьне часткі пагадненьня, датычнай зоны свабоднага гандлю, адкладзена да пачатку 2016 году. Пакуль ЭЗ захаваў для Ўкраіны аднабаковыя гандлёвыя льготы.

XS
SM
MD
LG