Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Буркіна-Фасо выгналі прэзыдэнта за тое, што зьбіраўся на пяты тэрмін


Былы прэзыдэнт Буркіна-Фасо Блэз Кампаорэ (Blaise Compaore)
Былы прэзыдэнт Буркіна-Фасо Блэз Кампаорэ (Blaise Compaore)

Прэзыдэнт Буркіна-Фасо Блэз Кампаорэ пад ціскам масавых пратэстаў падаў у адстаўку і заклікаў да правядзеньня свабодных і празрыстых выбараў на працягу 90 дзён.

Паводле францускіх дыпляматычных крыніцаў, Кампаорэ пакінуў сталіцу, накіраваўшыся ў бок мяжы з Ганай.

Масавыя выступы ў Буркіна-Фасо пачаліся пасьля таго, як стала вядома, што парлямэнт зьбіраецца разгледзець папраўкі ў канстытуцыю, якія б дазвалялі Кампаорэ, які кіруе краінай ужо 27 гадоў, балятавацца і на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Кампаорэ прыйшоў да ўлады ў 1987 годзе ў выніку перавароту і пасьля таго ужо 4 разы перамагаў на выбарах, якія выклікалі сумневы.

Буркіна-Фасо — заходнеафрыканская краіна, якая раней называлася Верхняя Вольта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG