Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 кастрычніка расейскі Рассельгаснагляд паведаміў пра новыя выпадкі выяўленьня геному афрыканскай чумы сьвіней у беларускай мясной прадукцыі.

«У каўбасных вырабах Бабруйскага і Магілёўскага мясакамбінатаў і прадпрыемства „Белатміт“ пры першасным дасьледаваньні выяўлены генэтычны матэрыял віруса афрыканскай чумы сьвіней», — адзначаецца на сайце расейскага ведамства.

Беларусь прыпыніла пастаўкі ў Расею сьвініны і прадукцыі зь яе да 11 лістапада, калі ў Маскве на адмысловай сустрэчы беларускі бок прадставіць вынікі расьсьледаваньня.

Пра тое, што Беларусь да 11 лістапада прыпыніць пастаўкі сьвініны ў Расею, у чацьвер дамовіліся кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт і міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц. Рашэньне зьвязанае з тым, што ў прадукцыі чатырох беларускіх мясакамбінатаў расейцы выявілі геном афрыканскай чумы сьвіней. Геном АЧС быў знойдзены расейскімі спэцыялістамі ў партыях прадукцыі Аршанскага, Менскага, Магілёўскага і Бабруйскага мясакамбінатаў.

Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, крыніцай геному віруса АЧС у прадукцыі мясакамбінатаў магла стаць імпартная сыравіна, паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці міністэрства Аляксей Багданаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG