Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лістапада: Дзень памяці продкаў — Дзяды


Дзяды, 2013

Дзяды, 2013

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў. Парадак правядзеньня:

10.30 — 11.00 — збор удзельнікаў на пляцоўцы перад будынкам Менскага гадзіньнікавага заводу (пр-т Незалежнасці, 95)

11.00 — 14.30 — дэманстрацыя па ходніках па маршруце: пр-т Незалежнасьці — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — Менская кальцавая дарога

14.30 — 17.00 мітынг у Курапатах

Менск. Прэзэнтацыя сеткі маніторынгу парушэньняў акадэміі Грамадзкага Балёнскага камітэту для студэнтаў беларускіх ВНУ. Час правядзеньня з 13.00 да 16.00

Менск. У гатэлі «Рэнэсанс» адбудзецца кангрэс Беларускай партыі «Зялёныя» Green Congress Belarus 2014. У якасьці запрошаных гаьсцей у працы кангрэса бяруць удзел прадстаўнікі эўрапейскіх партый зялёных. Пачатак а 10.00

Менск (па 20 лістапада) У музэі аддзелу старажытнабеларускай культуры Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ праходзіць выстава «Гуляла Пава ...» (няглюбскія строі у XIX і XX стагоддзях).

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1648 — упершыню ў Рэчы Паспалітай быў учынены габрэйскі пагром. Здарылася гэта на ўкраінскіх землях, а загадаў зрабіць пагром Багдан Хмяльніцкі. Ягоны загад абярнуўся сапраўднай трагедыяй. За адзін дзень казакі забілі і закатавалі больш за 12 тысяч габрэяў.

1939 — на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў Беларускую ССР.

1943 — пачалася дэпартацыя карачаеўцаў у Сыбір і Сярэднюю Азію.

1967 — у Менску быў адкрыты Дзяржаўны музэй Беларусі. На сёньня гэта — найбуйнейшая беларуская скарбніца духоўных і матэрыяльных здабыткаў культуры, што мае назву «Нацыянальны музэй гісторыі й культуры Беларусі». 1993 — палата лордаў брытанскага парлямэнту прыняла рашэньня пасьвячаць жанчын у духоўны сан.

У гэты дзень нарадзіліся:

1699 — Жан Батыст Шардэн, славуты францускі жывапісец. Менавіта Шардэн стаў пачынальнікам рэалізму ў францускім мастацтве.

1755 — Марыя Антуанэта, француская каралева, жонка Людовіка XVI, пакараная сьмерцю на гільятыне ў 1793 годзе.

1836 — беларускі мастак і ўдзельнік паўстаньня Каліноўскага Міхал Андрыёлі

1869 — Язэп Стаброўскі, археоляг, краязнаўца, філёзаф, вынаходнік. Заснавальнік аднаго з старэйшых у Беларусі Слонімскага краязнаўчага музэю.

1906 — Зьміцер Бяляцкі, беларускі мэдык і навуковец, дзяржаўны дзяяч

1909 — Максім Лужанін, беларускі паэт, перакладчык які быў сакратаром Якуба Коласа і напісаў кнігу «Колас расказвае пра сябе»

Цытата:

Суджана, стаўлена пад перакладзіны,
Сечана, палена, а не аддадзена,
Не парастрачана і не раскрадзена,
Рупна ў падмуркі на золку пакладзена
Роднае слова.

Максім Лужанін

1913 — Мікалай Сірата, беларускі фізык, акадэмік.

1930 — паэт і дзяяч беларускай супольнасьці ў Польшчы Алесь Баршчэўскі-Барскі

У гэты дзень памерлі:

1895 — Жорж Шарль Дантэс, забойца расейскага паэта Аляксандра Пушкіна. 1950 — Бэрнард Шоў, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскага прэміі па літаратуры 1925 году.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Сны іншых. 2 лістапада 1975 загінуў П’ер Паола Пазаліні

XS
SM
MD
LG