Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпло ў кватэрах беларусаў будзе каштаваць значна даражэй


Уладзімер Сямашка паабяцаў, што рост коштаў на цеплавую энэргію для насельніцтва будзе паступовым, адначасова з падвышэньнем заробкаў.

Цяпло ў кватэрах беларусаў будзе каштаваць значна даражэй

Жыхарам Беларусі давядзецца раскашэліцца за камфорт у сваіх кватэрах. Гэта вынікае з паведамленьня, якое зрабіў сёньня на паседжаньні Нацыянальнага сходу першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Ён сказаў, што беларускі ўрад вырашыў у 2017 годзе цалкам спыніць так званае перакрыжаванае субсыдаваньне, калі прадпрыемствы плацяць за цяпло, сьвятло ды іншыя падобныя паслугі значна даражэй, чым насельніцтва.

Так, паводле Ўладзімера Сямашкі, цяпер за цяпло насельніцтва плаціць менш за чвэрць рэальнага кошту. «Ад такой заганнай практыкі трэба пазбаўляцца, — сказаў першы віцэ-прэм’ер. — Яшчэ ня так даўно падобныя паказьнікі былі і ў электрычнасьці, а цяпер насельніцтва плаціць ужо 81,9% ад рэальных коштаў электраэнэргіі».

Уладзімер Сямашка паабяцаў, што рост коштаў на цеплавую энэргію для насельніцтва будзе паступовым, адначасова з падвышэньнем заробкаў.

XS
SM
MD
LG