Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Днепрапятроўскай вобласьці байцоў сустракалі зь кветкамі і сьлязьмі


У Навамаскоўскім раёне Днепрапятроўскай вобласьці ўрачыста сустрэлі вайскоўцаў асобнага мотапяхотнага батальёна 93-й мэханізаванай брыгады, якія паўгода праслужылі ў зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі і вярнуліся дадому пасьля ратацыі.

Павіншаваць байцоў зь вяртаньнем прыйшлі сотні людзей, у прыватнасьці, вучні сярэдняй школы, разьмешчанай у ваенным гарадку, бацькі якога цяпер таксама знаходзяцца ў зоне АТА.

Людзі сустракалі салдат хлебам-соллю і кветкамі, крыкамі «Слава Ўкраіне! Героям слава!», «Героі», некаторыя плакалі, дзеці дарылі вайскоўцам букеты і малюнкі са словамі падтрымкі.

Мотапяхотны батальён быў створаны вясной гэтага года як батальён тэрытарыяльнай абароны, у яго склад увайшлі пераважна добраахвотнікі. Як адзначаюць вайскоўцы, ім давялося служыць у гарачых кропках Данбасу, аднак батальён выйшаў з зоны АТА з мінімальнымі стратамі — тры чалавекі. Іх памяць прысутныя на ўрачыстасьцях ўшанавалі хвілінай маўчаньня.

XS
SM
MD
LG