Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 11 лістапада.

Аб тым, што Беларусь да 11 лістапада прыпыніць пастаўкі сьвініны ў Расею, у чацьвер на перамовах дамовіліся кіраўнік «Рассельгаснагляду» Сяргей Данкверт і міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц. Рашэньне зьвязанае з тым, што ў прадукцыі чатырох беларускіх мясакамбінатаў расейцы выявілі геном афрыканскай чумы сьвіней. Як паведамляе Інтэрфакс,

са спасылкай на «Рассельгаснагляд», гаворка не ідзе пра забарону паставак сьвініны ў Расею. Дзяржветслужба Беларусі спыняе сэртыфікацыю прадукцыі сьвінагадоўлі для расейскага рынку ў адпаведнасьці з рэжымам самаабмежаваньня, які дзейнічае паміж дзьвюма краінамі. Далейшыя дзеяньні маюць быць узгодненыя на працоўнай сустрэчы 11 лістапада. Геном АЧС быў знойдзены расейскімі спэцыялістамі ў партыях прадукцыі Аршанскага, Менскага, Магілёўскага і Бабруйскага мясакамбінатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG