Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рубель у пошуках дна


Расейская валюта працягвае слабець у адносінах да эўра і даляра, у пятніцу сытуацыю паспрабуе зьмяніць расейскі Цэнтрабанк.

Курс расейскага рубля працягвае абнаўляць гістарычныя мінімумы ў адносінах да вядучых сусьветных валют. У пэрспэктыве, мяркуюць экспэрты, ён можа працягнуць сваё падзеньне на фоне эканамічных і палітычных праблем і ва ўмовах працягу зьніжэньня цэнаў нафты.

Цэнтральны банк Расеі мае зараз магчымасьці для падтрымкі расейскай валюты, аднак такія дзеяньні ў пэрспэктыве могуць нэгатыўна адбіцца на тэмпах эканамічнага росту ў краіне. Расейская валюта працягвае ставіць чарговыя антырэкорды — у першыя хвіліны таргоў у чацьвер яе курс у адносінах да даляра падаў амаль да 43 рублёў 70 капеек, а ў адносінах да эўра — да 55 з паловай рублёў. Тым не менш, у сярэдзіне дня пазыцыі расейскай валюты, наадварот, значна ўмацаваліся. Прычынай такіх рэзкіх і рознаскіраваных рухаў на рынку маглі стаць спэкулятыўныя настроі яго ўдзельнікаў напярэдадні пасяджэньня рады дырэктараў Цэнтральнага банка, які ў пятніцу павінен прыняць тыя ці іншыя рашэньні аб зьмене сваёй курсавой палітыкі. Збольшага гэта выклікана зьнешнімі рызыкамі эканамічнага характару, такімі, напрыклад, як рызыка далейшага паслабленьня цэнаў нафты.

Аднак, нягледзячы на адносна станоўчыя для рубля навіны другой паловы чацьвярга, ён, на думку экспэртаў, па-ранейшаму застаецца пад моцным ціскам з-за мноства фактараў — як унутраных, так і глябальных. Напрыклад, у ліку прычын паслабленьня расейскай валюты зараз, як лічыць галоўны эканаміст фінансавай групы БКС Уладзімір Ціхаміраў, каньюнктура сусьветнага рынку нафты:

— Збольшага гэта выклікана зьнешнімі рызыкамі эканамічнага характару, такімі, напрыклад, як рызыка далейшага паслабленьня цэнаў нафты, якія наўпрост зьвязаныя з магчымым узмацненьнем жорсткасьці палітыкі амэрыканскага Цэнтральнага банка. Калі Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма пачне падвышаць стаўкі, то можна меркаваць, што даляр умацуецца адносна ўсіх валют, і кошты на сыравіну, каціруемых ў далярах, маюць вялікі шанец апусьціцца яшчэ ніжэй, уключаючы нафту.

Ну і, мабыць, яшчэ адна вельмі важная прычына носіць палітычны характар — гаворка ідзе пра падзею, якая будзе зусім хутка. Гэта выбары на ўсходзе Ўкраіны, якія ўжо былі абвешчаныя і Кіевам, і Захадам як нелегітымныя, але якія ў афіцыйных заявах з расейскага боку былі абвешчаныя цалкам законнымі. І, у прынцыпе, мы можам убачыць новую хвалю супрацьстаяньня паміж Расеяй і Ўкраінай, Расеяй і Захадам з пэрспэктывай ўзмацненьня жорсткасьці санкцый, што, вядома, адбіваецца на стаўленьні рынку да рубля, на пазыцыях рубля і, уласна кажучы, попыце на валюту,— мяркуе спадар Ціхаміраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG