Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абвесьціць рашэньне валянтэру «Народнага рэфэрэндуму» 31 кастрычніка


«Судзьдзя Паўлоўская за 45 хвілінаў „нарады“ так і ня здолела прыдумаць, як можна прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах чалавека, які зьбірае подпісы пад зваротам да органаў улады», — напісаў у фэйсбуку намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

У адносінах да валянтэра кампаніі «Народны рэфэрэндум», актывіста руху «За свабоду» Ўладзіслава Кошалева складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.34 (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

28 кастрычніка Ўладзіслаў зьбіраў подпісы за «Народны рэфэрэндум» у інтэрнаце аднаго з ПТВ на вуліцы Ваўпшасава ў Менску. Гэта не спадабалася намесьніцы дырэктара па ідэалёгіі гэтай навучальнай установы, якая адабрала ў актывіста падпісныя лісты і выклікала міліцыю. Стаміўшыся чакаць міліцэйскі нарад, Уладзіслаў сышоў з інтэрнату.

Сёньня Ўладзіслаў Кошалеў разам з палітыкамі Андрэем Дзьмітрыевым, Юрасём Губарэвічам і журналістам вырашылі сустрэцца з чыноўніцай, каб патлумачыць законнасьць збору подпісаў і вярнуць падпісныя лісты.

Падчас размовы намесьніца дырэктара ПТВ Казлова ізноў выклікала міліцыю, якая затрымала валянтэра і адвезла яго ў РУУС Партызанскага раёну, дзе быў складзены пратакол апытаньня, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

XS
SM
MD
LG