Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС назваў скарачэньне санкцыйных сьпісаў недастатковым


Будынак МЗС
Будынак МЗС

Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што «пэўнае скарачэньне санкцыйных сьпісаў зьяўляецца крокам у правільным накірунку, хаця і недастатковым».

«Беларускі бок са шкадаваньнем канстатуе, што ў вызначэньні палітыкі Эўрапейскага зьвязу ў адносінах да Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму дамінуе інэрцыя мінулага», — адзначаецца ў камэнтары прэс-службы МЗС адносна прынятага 30 кастрычніка рашэньня Рады ЭЗ аб падаўжэньні абмежавальных мераў супраць шэрага беларускіх грамадзянаў і кампаній.

Паводле МЗС, гэта ёсьць «чарговай страчанай магчымасьцю, каб ліквідаваць асноўную перашкоду для нармалізацыі нашых адносін і каб пачаць прадметную працу па пабудове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах нашых грамадзян».

МЗС заяўляе, што яго пазыцыя адносна санкцый і ціску застаецца нязьменнай.

«Разьлічваем, што нашы эўрапейскія партнэры перагледзяць свой беспэрспэктыўны падыход да ўзаемадзеяньня зь Беларусьсю і канчаткова адмовяцца ад лёгікі санкцый на карысьць узаемапаважлівага дыялёгу», — адзначаецца ў камэнтары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG