Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўчы дырэктар кампутарнай кампаніі Apple Цім Кук абвясьціў, што ён гей.

У нарысе, напісаным для Bloomberg Businessweek і апублікаваным 30 кастрычніка, Кук піша, што гэтая акалічнасьць дала яму «больш глыбокае разуменьне таго, што значыць быць у меншасьці» і што барацьба за роўнасьць ляжыць у аснове яго асабістай і дзелавой этыкі.

Кук, якому 53 гады, заняў пасаду кіраўніка Apple ў 2011 годзе, пасьля сьмерці Стыва Джобса. Ён сказаў, што ніколі не адмаўляў сваю сэксуальную арыентацыю, але ніколі публічна не прызнаваў яе. Паводле словаў Кука, ён лічыць сябе «інжынэрам, аматарам прыроды, прыхільнікам фітнэсу, выхадцам з амэрыканскага Поўдня і спартовым заўзятарам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG