Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Скаргу журналіста-фрылансэра суд не задаволіў


Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Гарадзенскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Гарадзенскага раённага суду ў дачыненьні да журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі, якога зьвінавацілі ў вырабе і распаўсюджваньні інфармацыі для замежных СМІ без адпаведнай акрэдытацыі.

Андрэя Мялешку абвінавацілі, паводле міліцэйскага пратаколу, у тым, што ён браў інтэрвію ў выкладчыка Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Купалы Алега Созінава падчас канфэрэнцыі, якая тычылася ўтварэньня новага экалягічнага заказьніка на тэрыторыі Гарадзенскага раёну. А пазьней, маўляў, інтэрвію зьявілася на польскім «Радыё Рацыя». Суд аштрафаваў Мялешку на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў.

Сёньня абласны суд, разглядаючы скаргу Мялешкі на рашэньне раённага суду, пакінуў яго бязь зьменаў.

Мялешка: «Судзьдзя нават не патлумачыла прычыну, дзеля якой рашэньне раённага суду пакінула бязь зьменаў. Я, канечне, чакаў, што прымуць да ведама аргумэнты толькі другога боку. Тым ня менш я намераны судзіцца далей, буду падаваць скаргу ў Вярхоўны суд і гатовы дайсьці да міжнароднага суду, бо не лічу сябе вінаватым».

XS
SM
MD
LG