Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць Менску яшчэ на год


Рада Эўразьвязу сёньня вырашыла працягнуць абмежавальныя візавыя і фінансавыя санкцыі ў адносінах да Беларусі да 31 кастрычніка 2015 году.

У прэсавым рэлізе паведамляецца, што санкцыі былі «працягнутыя і абноўленыя» ў сувязі з тым, што ў Беларусі ня ўсе палітвязьні былі вызваленыя і рэабілітаваныя ды не палепшылася сытуацыя з павагай да правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў.

У прэс-рэлізе таксама паведамляецца, што з «чорнага сьпісу» былі выключаныя 24 асобы і сем арганізацый, але не ўдакладняецца, якія. Тэкст рашэньня Рады Эўразьвязу мае быць апублікаваны 31 кастрычніка.

Ранейшы «чорны сьпіс» уключаў 225 чалавек і 25 прадпрыемстваў.

XS
SM
MD
LG