Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка апынуўся ў калёніі, дзе сядзеў раней


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Андрэя Бандарэнку накіравалі адбываць пакараньне ў калёнію ў Бабруйску. Пра гэта бацьку вязьня Валеру Бандарэнку паведамілі з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС.

«Атрымаў зь міліцыі, што сын у бабруйскай калёніі, але ад яго яшчэ зьвестак не было. Заўтра паеду ў калёнію, каб перадаць яму неабходныя рэчы», — сказаў 30 кастрычніка карэспандэнту Свабоды Валер Бандарэнка.

Валер Бандарэнка

Валер Бандарэнка

Былы палітвязень, заснавальнік праваабарончай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка ўжо сядзеў у бабруйскай калёніі ў 2009–2010 гадах паводле прысуду, які быў адменены менскім гарадзкім судом. «Пра гэтую калёнію сын распавядаў рэчы, у якія было цяжка паверыць. Прыкладам, як аднойчы яго выцягнулі на дах і пагражалі скінуць уніз. Нібыта за тое, што ён адмаўляўся падпісваць паперу, што стаў на шлях выпраўленьня. Таму як там будзе зараз, цяжка прадказаць», — паведаміў Валер Бандарэнка.

Сёлета ў жніўні Валер Бандарэнка быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства. Былы палітвязень аспрэчыў прысуд, але тыдзень таму Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд Кастрычніцкага суду бязь зьмены.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG