Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэра «Народнага рэфэрэндуму» будуць судзіць


У адносінах да валянтэра кампаніі «Народны рэфэрэндум», актывіста руху «За свабоду» Ўладзіслава Кошалева складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 23.34 (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Сёньня Кошалева будуць судзіць.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Раніцай хлопца затрымалі ў памяшканьні ПТВ, дзе мы размаўлялі з адміністрацыяй наконт іх супрацьпраўных дзеяньняў па перашкодзе збору подпісаў і адборы падпісных аркушаў. Яго даставілі ў Партызанскі РУУС, дзе разам зь ім быў я. Хлопец пісаў тлумачэньне. Я таксама заявіў супрацоўнікам міліцыі, што збор подпісаў ажыцьцяўляецца ў рамках закону аб зваротах грамадзян і не патрабуе дадатковага дазволу з боку выканкаму, а хлопец зьяўляецца актывістам руху „За свабоду“. Мяне папрасілі прывезьці статутныя дакумэнты руху „За свабоду“, што я і зрабіў. На момант, калі я вярнуўся ў РУУС, Уладзіслава на месцы не было. Я размаўляў з намесьнікам начальніка РУУС Альшэўскім, і ён сказаў, што бачыць у дзеяньнях зьбіральніка подпісаў парушэньне артыкула, які рэглямэнтуе парадак падрыхтоўкі да масавых мерапрыемстваў. Адпаведна, Уладзіслаў быў затрыманы і будзе перапраўлены ў суд», — распавёў Губарэвіч.

Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч

Хутчэй за ўсё, разгляд справы актывіста адбудзецца сёньня ў Партызанскім райсудзе Менску, але дакладнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.

XS
SM
MD
LG