Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: баевікоў сярод уцекачоў з Украіны ў Беларусь няма


Сярод тых грамадзян Украіны, якія прыехалі ў Беларусь, няма ўдзельнікаў баявых дзеяньняў, заявіў сёньня старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

Заява прагучала ў кулюарах антытэрарыстычнай канфэрэнцыі, якая пачалася сёньня ў Менску.

Вакульчык адзначыў, што грамадзяне, якія прыбываюць з Украіны, правяраюцца на прадмет удзелу ў баявых дзеяньнях:

«Пагроза бясьпекі з улікам баявых дзеяньняў, якія адбываюцца на тэрыторыі Ўкраіны, прысутнічае для ўсіх суседніх дзяржаў, у тым ліку Беларусі, — лічыць кіраўнік КДБ, якога цытуе БелаПАН. — У сувязі з гэтым мы абавязаныя рабіць адпаведныя захады дзеля прадухіленьня таго, каб гэтая зараза не перакінулася на нашу тэрыторыю».

У Беларусь прыехала каля 25 тысяч уцекачоў з Украіны.

10 тысяч зь іх атрымалі дазвол на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі, частка зь іх зьвярнуліся з просьбай даць статус уцекача.

XS
SM
MD
LG