Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Умовы для перадачы «Містраляў» Расеі ня выкананыя


Міністар фінансаў Францыі Мішэль Сапэн заявіў, што пакуль не выкананыя ўмовы перадачы Расеі першага з двух верталётаносцаў тыпу «Містраль».

Як перадае агенцтва Reuters, Сапэн сказаў пра гэта ў інтэрвію французскаму радыё RTL.

Паводле яго слоў, гэтыя ўмовы зьвязаныя з роляй Расеі ў крызысе ва Ўкраіне. «Гаворка ідзе пра тое, каб сытуацыя ва Ўкраіне палепшылася», -- адзначыў ён.

Напярэдадні віцэ-прэм'ер Расеі Дзьмітрый Рагозін заявіў, што першы з двух «Містраляў» будзе перададзены Расеі 14 лістапада.

Кіраўнік Мінабароны Францыі Жан-Іў Лё Дрыян паведаміў у аўторак, адкрываючы міжнародны ваенна-марскі салён "Эўранаваль-2014" у Лё Бурже, што прэзыдэнт Франсуа Алянд апублікуе сваё рашэньне па "Містралі" ў лістападзе.

Па ўмовах кантракту коштам 1,2 мільярда эўра, падпісанага ў 2011 годзе, Францыя абавязалася паставіць Расеі верталётаносец «Уладзівасток» да канца кастрычніка гэтага года. Другі ваенны карабель «Севастопаль» павінен паступіць на ўзбраеньне расейскага Чарнаморскага флёту ў 2015 годзе.

Парыж прыпыніў выкананьне дамовы з-за ўдзелу Масквы ў дэстабілізацыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. 16 кастрычніка прэзыдэнт Алянд заявіў, што ваенныя караблі будуць пастаўленыя Расеі толькі пры ўмове ўсёабдымнай рэалізацыі пляна па мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне і поўнага выкананьня ўмоў аб спыненьні агню на ўсходзе краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG