Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Расею неадкладна вызваліць ўкраінскую лётчыцу


Злучаныя Штаты занепакоеныя новай крымінальнай справай у Расеі супраць украінскай вайсковай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Пра гэта заявіла прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.

«Гэтыя новыя абвінавачваньні, што яна незаконна перасекла мяжу з Расеяй, супярэчаць здароваму сэнсу», — адзначае Сакі.

ЗША заклікаюць Расею неадкладна вызваліць ўкраінскую лётчыцу, заявіла Сакі:

«Спадарыня Саўчанка была выкрадзеная на ўсходзе Ўкраіны прарасейскімі сэпаратыстамі і незаконна вывезеная ў Расею супраць яе волі. Яе затрыманьне раней на гэтым тыдні было падоўжанае да 13 лютага 2015 года, што зьяўляецца грэбаваньнем і парушэньнем Расеяй абавязацельстваў, узятых на сябе ў рамках „менскіх дамоўленасьцей“. Мы заклікаем Расею вызваліць яе неадкладна», — адзначыла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША.

У Расеі ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку хочуць судзіць за «незаконнае перасячэньне мяжы». Адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў лічыць, што новая справа супраць яе — гэта адказ расейскіх уладаў на абраньне яе дэпутатам Вярхоўнай Рады. Акрамя таго, у Расеі ўкраінскую лётчыцу-афіцэра, якая ўдзельнічала ў Антытэрарыстычнай апэрацыі як добраахвотніца, абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, якія знаходзіліся ва Ўкраіне нелегальна і ў шэрагах сэпаратыстаў асьвятлялі іх напады на ўкраінскіх сілавікоў.

Саўчанку ўзялі пад варту ў Расеі пасьля таго, як яе, захопленую ў палон сэпаратыстамі, незаконна перавезьлі праз мяжу і наладзілі яе перадачу расейскім сілавікам. Паводле зьвестак абароны, яна трапіла ў палон яшчэ да гібелі расейцаў і таму не магла быць датычнай да гэтага. 13 кастрычніка ўкраінскую лётчыцу даставілі ў маскоўскі Інстытут імя Сэрбскага для праходжаньня псыхіятрычнай экспэртызы, супраць правядзеньня якой яна пратэставала.

17 кастрычніка адвакат лётчыцы заявіў, што яе катуюць. 27 кастрычніка суд падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі да 13 лютага 2015 году.

26 кастрычніка ва Ўкраіне прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Саўчанка ўзначальвае сьпіс партыі «Бацькаўшчына» на выбарах у Вярхоўную Раду. Паводле зьвестак ЦВК Украіны, гэтая палітычная сіла трапляе ў склад новага парлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG