Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест моста з Расеі ў Крым прапануюць пабудаваць тунэль


Прадстаўнік Крыма пры прэзыдэнце Расеі Георгі Мурадаў выказаў сумнеў у неабходнасьці будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў. Паводле яго, мост будзе небясьпечна эксплюатаваць з-за складаных умоваў надвор’я.

«... Мінімум месяц штогод, асобнымі пэрыядамі, мост працаваць ня будзе з-за штармавых вятроў, з-за ледзяных дажджоў у зімовы час», — цытуе РІА Новості словы Мурадава на круглым стале ў Дзярждуме, прысьвечаным сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю Крыма і Севастопаля.

Замест моста чыноўнік прапанаваў пабудаваць «модульны гнуткі тунэль, які зьяўляецца тунэлем верхняга заляганьня ў пясчаных грунтах».

Паводле яго ацэнак, рэалізацыя такога праекту абыдзецца ў 60-80 млрд. рублёў, у той час як кошт 19-кілямэтровага моста, які павінен быць пабудаваны ў 2018-2020 гадах, складзе больш за 200 млрд. рублёў.

Як заявіў Мурадаў, тэма будаўніцтва моста пастаянна абмяркоўваецца, і канчатковага рашэньня не прынята: «У нас ідуць досыць ажыўленыя абмеркаваньні, дыскусіі зь міністэрствам транспарту Расеі, з Росаўтадорам. Думаю, што яны прывядуць да правільных, агульных высноваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG