Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павераны ў справах ЗША Скот Роланд наведаў Горадню


Павераны ЗША ў Беларусі Скот Роланд на выставе амэрыканскіх коміксаў

Павераны ЗША ў Беларусі Скот Роланд на выставе амэрыканскіх коміксаў

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд наведаў сёньня Горадню, дзе сустрэўся з кіраўніком аблвыканкаму Ўладзімерам Краўцовым.

Дыплямат паведаміў Свабодзе, што галоўным пытаньнем было знаёмства, бо гэта першы ягоны візыт у Горадню. Пра сустрэчу з Уладзімерам Краўцовым Скот Роланд сказаў:

«Мы гаварылі пра розныя тэмы. У нас ёсьць супольныя праграмы з агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці, якое падтрымлівае малы бізнэс і агратурызм. І мы гаварылі пра тое, як можна пашырыць такія праграмы тут. Я буду пазьней сустракацца з нашымі партнэрамі, якія займаюцца такімі праектамі».

У амэрыканскага дыплямата адбылася сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі ў гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы. Размова тычылася, у прыватнасьці, праграмаў абмену.

Скот Роланд адкрыў перасоўную кніжную выставу, якая будзе ў Горадні цягам аднаго месяца. Яе можна ўбачыць у Доме Элізы Ажэшкі, дзе цяпер філія абласной бібліятэкі імя акадэміка Яўхіма Карскага. Выстава прысьвечаная разьвіцьцю коміксаў у ЗША, пачынаючы з канца ХІХ стагодзьдзя.

Скот Роланд са студэнтамі

Скот Роланд са студэнтамі

Аташэ па бібліятэчных пытаньнях і інфармацыйных тэхналёгіях амбасады ЗША ў Маскве Маджыя Краўз расказвае пра коміксы (яна курыруе ў сваёй дзейнасьці Расею і Беларусь)

Аташэ па бібліятэчных пытаньнях і інфармацыйных тэхналёгіях амбасады ЗША ў Маскве Маджыя Краўз расказвае пра коміксы (яна курыруе ў сваёй дзейнасьці Расею і Беларусь)

Дом Элізы Ажэшкі, у якім праходзіць выстава коміксаў

Дом Элізы Ажэшкі, у якім праходзіць выстава коміксаў

Аўтамабіль амэрыканскага дыплямата

Аўтамабіль амэрыканскага дыплямата

XS
SM
MD
LG