Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь паднялася на пяць пазыцый у рэйтынгу Doing Business


У рэйтынгу Сусьветнага банка Doing Business 2015, які характарызуе ўмовы для вядзеньня бізнэсу ў краіне, Беларусь паднялася на пяць пазыцый і цяпер займае 57-е месца.

У рэйтынгу Doing Business 2014 Беларусь займала 63 месца, а ў Doing Business 2013 — 64-е. Трэба адзначыць, што ў апошнія гады беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі аб плянах Беларусі ўвайсьці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі вядзеньня бізнэсу.

Беларусь працягвае апярэджваць у рэйтынгу Расею, якая ў гэтым годзе заняла 62 месца, падняўшыся з мінулага году на 30 пазыцый. Украіна займае 96 месца, падняўшыся на 16 пазыцый у параўнаньні з Doing Business 2014.

Doing Business 2015 узначальваюць Сынгапур, Новая Зэляндыя і Ганконг.

XS
SM
MD
LG