Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пакінуў у сіле санкцыі супраць Расеі


Эўразьвяз не зьмяніў санкцыі супраць Расеі за яе дзеяньні па дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне на цяперашнім узроўні.

Гэта было вырашана падчас сустрэчы прадстаўнікоў Эўразьвязу 28 кастрычніка.

Пры ўвядзеньні апошняга пакета санкцый супраць Масквы краіны-сябры ЭЗ вырашылі перагледзець дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны ў канцы кастрычніка, пасьля чаго абмежаваньні маглі б быць ўзмоцненыя ці аслабленыя.

Лідэры такіх краін, як Італія і Вугоршчына, заяўлялі, што гэтыя санкцыі не працуюць і павінны быць паслаблены ці наогул зьнятыя. Але зьмену рэжыму санкцый павінны ўзгадніць усе сябры ЭЗ. Цяпер прадстаўнікі Эўразьвязу далёкія ад адмены санкцый. А такія краіны, як Літва, заяўляюць, што санкцыі супраць Масквы ў будучым павінны быць ўзмоцненыя.

XS
SM
MD
LG