Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ зьняў санкцыі ў дачыненьні да Мілошавіча, яго сям’і і паплечнікаў


Эўразьвяз зьняў санкцыі ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, яго сям’і і палітычных хаўрусьнікаў.

Як паведамілі Радыё Свабода крыніцы ў ЭЗ, санкцыі ў дачыненьні да іх былі зьнятыя таму, што яны больш не прадстаўляюць пагрозы Эўразьвязу.

У рамках абмежавальных мер, уведзеных у 2000 годзе, былі замарожаныя банкаўскія рахункі Мілошавіча, яго жонкі і сына, а таксама экс-прэзыдэнта Сэрбіі Мілана Мілуцінавіча, былога міністра абароны Югаславіі ды іншых яго паплечнікаў.

Адзначаецца, што пакуль ня ясна, у якіх краінах ЭЗ мелі рахункі і актывы асобы, якія ўваходзяць у санкцыйных сьпіс па справе Мілошавіча.

Слабадану Мілошавічу былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці за яго ролю ў войнах у Босьніі, Харватыі і Косаве ў 90-я гады.

Ён таксама абвінавачваўся ў датычнасьці да генацыду падчас басьнійскай вайны 1992-95 гадоў, у ходзе якой загінулі каля ста тысяч чалавек.

Мілошавіч памёр у турме ў Гаазе 11 сакавіка 2006.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG