Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь паважае выбар украінцаў


«Мы з павагай ставімся да выбару, зробленага ўкраінскімі выбаршчыкамі», — гаворыцца ў камэнтары прэс-службы беларускага Міністэрства замежных спраў.

МЗС таксама адзначае, што Беларусь гатовая працягнуць усебаковае канструктыўнае супрацоўніцтва са сваім суседам і садзейнічаць пасьпяховаму працягу мірнага працэсу ва Ўкраіне.

«Спадзяёмся, што новы парлямэнт, абраны ў такіх складаных умовах, зробіць усё магчымае дзеля аднаўленьня паўнавартаснага агульнанацыянальнага дыялёгу, захаваньня адзінства Ўкраіны і далейшага паступальнага разьвіцьця брацкай краіны, зь якой Беларусь зьвязваюць стагодзьдзі агульнай гісторыі», — адзначае МЗС Беларусі.

26 кастрычніка ва Ўкраіне адбыліся пазачарговыя выбары парлямэнту — Вярхоўнай Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG