Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі экспэрт: Данбас застанецца замарожаным канфліктам


Калі б украінцы былі «дастаткова цынічнымі», яны аддалі б Данбас Расеі, гэткім самым прычыняючы Крамлю вялізную палітычную і эканамічную праблему.

Так лічыць прафэсар Эдвард Уокер з Унівэрсытэту ў Бэрклі, які вывучае гэтак званыя замарожаныя канфлікты ў сьвеце. Паводле Ўокера, Украіна заслабая, каб вярнуць сабе Данбас у агляднай будучыні. Таму, хутчэй за ўсё, гэты рэгіён застанецца замарожаным канфліктам на доўгі час. Але радасьці ад гэтага, лічыць Уокер, Крамлю будзе мала. У інтэрвію ўкраінскаму інтэрнэт-выданьню «ЛІГА. Бизнес» прафэсар Уокер сказаў:

«Думаю, у агляднай будучыні жыцьцё ў Данбасе будзе жудаснае — і куды больш складанае, чым у іншых непрызнаных дзяржавах. Па-першае, Данбас куды большы, чым любая іншая зь непрызнаных тэрыторый. Па-другое, ён мае вельмі доўгую мяжу з Расеяй. Эканамічна гэта будзе мець для Данбасу свае перавагі, але гэтую мяжу складана абараняць. Трэці фактар — узровень мілітарызацыі грамадзтва і тое, што ўзброеныя фармаваньні разьбітыя на мноства часта канфліктуючых паміж сабой групаў. Чацьвёрты фактар — у Данбасе разьмешчана вялікая колькасьць цяжкіх вытворчасьцяў і цяпер многія з іх разбураныя. І, нарэшце, пяты сур’ёзны фактар, які будзе падрываць сытуацыю — гэта тое, што ў агляднай будучыні Данбас будзе пагружаны ў палітычны хаос; я ня бачу ніякіх прыкмет таго, што палітычная ўлада ў Данбасе можа быць кансалідаваная ў адных руках».

XS
SM
MD
LG