Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі рубель працягвае біць антырэкорды


Даляр у Расеі цяпер каштуе 42,4 рубля, эўра — 53,88.

Курс долара да рубля на Маскоўскай біржы па стане на 10:30 маскоўскага часу вырас на 12 капеек у параўнаньні з узроўнем закрыцьця папярэдняга дня і дасягнуў адзнакі 42,4 руб, паведамляе ТАСС. Курс эўра да рубля павялічыўся на 21 капейку да 53,88 руб.

Рэкордны абвал рубля адбываецца з-за таго, што санкцыі супраць Расеі, уведзеныя з-за агрэсіўнай палітыкі Пуціна ў дачыненьні да Ўкраіны, прывялі да перакрыцьця доступу расейскіх кампаніяў да заходняга капіталу. Таксама вельмі нэгатыўна на рубель ўплывае моцнае падзеньне цэнаў нафты.

Як адзначаюць «Навіны Mail. Ru», расейскай валюце не дапамог нават падатковы пэрыяд, які надышоў цяпер.

«Чым таньней нафта, тым мацней карэляцыя яе кошту з курсам рубля, з часам яна пачынае пераважаць: падатковы пэрыяд і іншыя пазытыўныя фактары, у тым ліку манэтарныя, неістотныя», — тлумачыць выканаўчы дырэктар Нацыянальнай валютнай асацыяцыі Васіль Заблоцкі.

Разгарнуць рубель могуць толькі дзьве добрыя навіны, лічыць Уладзімер Ціхаміраў з БКС (БрокерКрэдытСэрвіс): паляпшэньне адносінаў з Захадам і адмена санкцыяў, чаго ў пэрспэктыве не чакаецца, а таксама разварот коштаў на нафту — менавіта рост, а не стабілізацыя.

Кошты на нафту актыўна зьніжаюцца зь лета, пэрыядычна надыходзіць карэкцыя: напрыклад, да закрыцьця таргоў 16 кастрычніка барэль Brent каштаваў $ 85,82 — роўна столькі ж, колькі і пры адкрыцьці таргоў 27 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG