Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску арыштавалі расейскіх апазыцыянэраў


Андрэй Федаркоў і Іван Салаўёў. Зь імі быў затрыманы і жыхар Менска. Фота: Хартыя 97.
Андрэй Федаркоў і Іван Салаўёў. Зь імі быў затрыманы і жыхар Менска. Фота: Хартыя 97.

Суд Заводзкага раёна Менска прызнаў расейскіх актывістаў Андрэй Федаркова і Івана Салаўёва вінаватымі ў лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар Вясна, у суботу 25 кастрычніка ў Менску без тлумачэньня прычынаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадзкія актывісты з Санкт-Пецярбурга (Расея) — Андрэй Федаркоў і Іван Салаўёў. Зь імі быў затрыманы і жыхар Менска.

Іх адвезьлі ў Заводзкі РУУС Менска, склалі пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях. Два дні да суду яны знаходзіліся ў Заводзкім РУУС. Актывістаў груба, з прымяненьнем спэцсродкаў, затрымалі супрацоўнікі спэцслужбаў на прыпынку грамадзкага транспарту на Партызанскім праспэкце, нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

27 кастрычніка ў судзе Заводзкага раёна разглядаліся адміністрацыйныя справы затрыманых. Судзьдзя Осіпчык асудзіла траіх актывістаў па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў) і пакарала рознымі тэрмінамі арышту: беларускі актывіст атрымаў 10 сутак, а госьці з Расеі — па 3 сутак.

Адвакат рыхтуе касацыйную скаргу на судовае рашэньне. Праваабаронцы мяркуюць, што жыхароў Расеі дэпартуюць зь Беларусі і забароняць на пэўны час уезд у краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG