Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведае Ўкраіну


Джо Байдэн плянуе пабываць з візытам у Кіеве ў сярэдзіне лістапада.

Пра гэта спадар Байдэн заявіў у панядзелак у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам з нагоды праведзеных ва Ўкраіне парлямэнцкіх выбараў.

Як гаворыцца ў заяве Белага Дома, падчас гэтага візыту Байдэн мае намер абмеркаваць з украінскім лідэрам пытаньні, якія тычацца двухбаковых адносінаў, рэформаў ва Ўкраіне, а таксама неабходнасьць поўнага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі краіны з тым, каб забясьпечыць міжнароднае назіраньне за сытуацыяй на расейска-ўкраінскай мяжы ў адпаведнасьці з Менскім пагадненьнем ад 5 верасьня.

Раней у панядзелак прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў народ Украіны з пасьпяховым правядзеньнем выбараў, адзначыўшы пры гэтым, што, паводле ацэнкі назіральнікаў, выбары ў «значнай ступені прайшлі ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі».

Адначасова з гэтым прэзыдэнт ЗША усклаў адказнасьць на Расею і прарасейскіх сэпаратыстаў за тое, што ў некаторых раёнах Украіны грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасьці прыняць удзел у выбарах.

"Цалкам відавочна, што расейскія ўлады, якія акупуюць Крым, і сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, не дазволілі шматлікім украінскім грамадзянам скарыстацца дэмакратычным правам удзельнічаць у нацыянальных выбарах",— заявіў Злучаных Штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG