Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская ахвяра ўкраінскай вайны


У Мар’інай Горцы пасьля спрэчкі наконт падзей ва Ўкраіне забілі вайсковага пэнсіянэра.

У забойстве абвінавачваецца 39-гадовы сабутэльнік загіблага, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» старшы памочнік пракурора Менскай вобласьці Ларыса Пархімовіч.

«39-гадовы жыхар Мар’інай Горкі абвінавачваецца органамі сьледзтва ў наўмысным забойстве вайсковага пэнсіянэра, зь якім у адзін зь дзён траўня бягучага года расьпіваў сьпіртныя напоі па месцы жыхарства пацярпелага. У ходзе сваркі, якая раптоўна ўзьнікла ў выніку абмеркаваньня канфлікту ва Ўкраіне, абвінавачаны нанёс пажылому мужчыну каля 12 удараў, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджаньні, ад якіх пацярпелы памёр на месцы злачынства», — распавяла прадстаўнік пракуратуры.

Яна таксама ўдакладніла, што ў кастрычніку крымінальная справа была накіраваная ў абласны суд. Мужчына абвінавачваецца ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасьцю.

«Дзейным крымінальным заканадаўствам за наўмыснае забойства, учыненае з асаблівай жорсткасьцю, прадугледжанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў. Таксама можа быць прызначана пакараньне ў выглядзе пажыцьцёвага зьняволеньня або сьмяротнага пакараньня», — адзначыла Пархімовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG