Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары пацьвердзілі адданасьць Украіны дэмакратыі — Дзярждэпартамэнт ЗША


Галасаваньне ва Ўкраіне на парлямэнцкіх выбарах адбылося нягледзячы на спробы прарасейскіх баевікоў перашкодзіць працэсу.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.

«Галасаваньне было пацьвярджэньнем, што Ўкраіна адданая дэмакратычным працэсам і адбылося нягледзячы на спробы прарасейскіх сэпаратыстаў пазбавіць права голасу многіх выбаршчыкаў на ўсходзе Ўкраіны. Але для імплемэнтацыі „менскіх дамоўленасьцей“ трэба яшчэ працаваць », — адзначыла Сакі.

У панядзелак прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў украінскі народ з правядзеньнем пасьпяховых парлямэнцкіх выбараў.

26 кастрычніка ва Ўкраіне прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць прызнае гэтыя выбары, у прыватнасьці эўрапейская сетка арганізацый па назіраньні за выбарамі (ENEMO) і АБСЭ заявілі, што ва Ўкраіне адбыліся дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG