Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавая незалежнасьць Літвы


У літоўскі порт Клайпэда, прыбыло плывучае сховішча па перавозцы звадкаванага прыроднага газу пад назвай Independence (Незалежнасць).

Судна даўжынёй у тры футбольных поля сустракала ганаровая варта і прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, якая заявіла, што гэтае судна «надзвычай важнае для энэргетычнай бясьпекі Літвы і ўсяго Балтыйскага рэгіёну».

Літва, якая была цалкам залежная ад паставак прыроднага газу з Расеі, на працягу наступнага году будзе выкарыстоўваць гэта гіганцкае судна для імпарту прыроднага газу з Нарвэгіі. Тэрмінал дазволіць Літве пасьля 2015 году імпартаваць да 4 мільярдаў кубамэтраў газу на год.

Гэта значна больш за 2,7 мільярда кубічных мэтраў газу, якія Літва закупіла ў Расеі ў 2013 годзе і дазваляе прадстаўляць дадатковыя пастаўкі газу для балтыйскіх суседзяў Літвы — Латвіі і Эстоніі, якія таксама цалкам залежаць ад расейскага газу.

Выступаючы 27 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі па выніках цырымоніі інаўгурацыі першага марскога тэрміналу ў Клайпедзе і прыбыцьця судна «Незалежнасьць», пабудаванага ў Паўднёвай Карэі, прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла:

«Што датычыцца нашых будучых адносін з расейскім „Газпрамам“, дык наш тэрмінал можа цалкам пакрываць літоўскія патрэбы і 90 адсоткаў патрэбаў усіх трох краін Балтыі. У выпадку, калі нам не спадабаецца, мы можам цалкам адмовіцца ад „Газпраму“ ў якасьці крыніцы прыроднага газу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG