Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны лічыць. У лідэрах па-ранейшаму «Народны фронт»


Па стане на вечар панядзелка ЦВК Украіны апрацаваў больш за 75% галасоў.

Лідзіруе «Народны Фронт» — 21, 93%, за ім «Блёк Пятра Парашэнкі» з 21,5%.

Таксама пераадольваюць 5% бар’ер «Самапомач» — 11,12%, «Апазыцыйны блёк» — 9,63%, Радыкальная партыя Алега Ляшко — 7,39% і «Бацькаўшчына» — 5,67%.

Партыі «Свабода» пакуль не хапае 0,3% для пераадоленьня 5% бар’ера.

Завяршыць электронны падлік галасоў сёньня нерэальна, адзначаюць у прэс-службе ЦВК, і чакаюць, што ён завершыцца ў сераду.

Арыгіналы пратаколаў з участкаў пачнуць паступаць у Кіеў з 11.00 аўторка, і менавіта на іх аснове вызначаць канчатковыя вынікі выбараў.

XS
SM
MD
LG