Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча перамяшчае войскі бліжэй да мяжы зь Беларусьсю


Міністар абароны Польшчы Томаш Семаняк
Міністар абароны Польшчы Томаш Семаняк

Польшча перадысьлякуе тысячы вайскоўцаў да сваіх усходніх межаў у рамках перабудовы ваеннай структуры. Пра гэта паведаміў у панядзелак міністар абароны Польшчы Томаш Семаняк агенцтву Associated Press. Паводле яго, войскі патрэбныя на ўсходзе з-за канфлікту ў суседняй Украіне.

«Геапалітычная сытуацыя зьмянілася, і ў нас паўстаў самы вялікі крызіс у галіне бясьпекі з часоў халоднай вайны, і мы павінны зрабіць высновы з гэтага», — заявіў Семаняк.

Ён сказаў, што прынамсі ў трох ваенных баз на ўсходзе павялічыцца асабісты склад зь цяперашніх 30% да 90% да 2017 году, і ваенная тэхніка будзе перамешчаная на гэтыя базы. Міністар ня лічыць гэта рашэьнне «нэрвовым або радыкальным крокам», але з-за «сытуацыі ва Ўкраіне мы хацелі б бачыць падразьдзяленьні на ўсходзе Польшчы больш эфэктўнымі.»

Хоць Польшча ўступіла ў НАТО ў 1999 годзе, вялікая частка яе 120-тысячнай арміі разьмяшчаецца ўздоўж заходняй мяжы краіны, як перажытак мінулага супрацьстаяння Варшаўскай дамовы, у якую ўваходзіла Польшча, і краін НАТО.

Падраздзяленьні, разьмешчаныя на ўсходзе, як напрыклад частка СПА ў Седльцэ,запоўненая асабовым складам толькі на 30 адсоткаў, а 100-працэнтнае папаўненьне прадугледжанае толькі на выпадак ваенных дзеяньняў.

Апошнім часам адносіны паміж Расеяй і Польшчай значна пагоршыліся. Сярод іншага, у пятніцу было абвешчана пра пазбаўленьне акрэдытацыі ў Польшчы ўласнага карэспандэнта агенцтва «Расія сёньня», у мінулым «РІА Новості», Леаніда Свірыдава, якога абвінавачваюць у шпіянажы. Паведамляецца, што раней ён быў пазбаўлены права на працу ў Чэхіі па абвінавачваньні ў шпіянажы.

Пра тое, што Сьвірыдаў быў пазбаўлены ў пятніцу акрэдытацыі ў якасьці замежнага журналіста, абвясьцілі менш, чым праз два тыдні пасьля таго, як у Польшчы затрымалі двух чалавек па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Расеі, адзін з якіх быў высокапастаўленым афіцэрам польскіх узброеных сілаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG