Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збанкрутавала сумесная вытворчасьць халадзільнікаў «Атлант» у Смаленску


Агульная сума запазычанасьці «Атлант-СМ» — 168,7 млн рублёў.

Судовае паседжаньне, якое разгледзіць справаздачу часовага ўпраўляючага аб выніках працэдуры назіраньня, адбудзецца 15 красавіка 2015 году.

«Атлант-СМ» створаны ў 2006 годзе смаленскім ААТ «Айсберг» (доля ў статутным капітале — 57,36%) і менскім ЗАТ «Атлант» (42,64%) і разьмешчаны на вытворчай пляцоўцы «Айсберга» ў Смаленску.

У жніўні 2014 году Арбітражны суд Смаленскай вобласьці пачаў працэдуру назіраньня над «Айсбергам». Працэдура банкруцтва пачатая паводле заявы кіраўніцтва прадпрыемства ў сувязі з крэдыторскай запазычанасьцю апошняга, якая складае 833,3 млн. рублёў.

Паводле гендырэктара «Айсберга» Юрыя Пататуркі, банкруцтва пазбавіла яго магчымасьці фінансаваць даччынае прадпрыемства — «Атлант-СМ».

Другі заснавальнік, «Атлант», заявіў, што гатовы толькі тэхналягічна падтрымліваць сумеснае прадпрыемства.

«Асноўная праблема СП „Атлант-СМ“ — адсутнасьць абаротных сродкаў. На жаль, „Атлант“ ня ў стане падтрымліваць яго фінансава, дамовіцца з банкамі аб перакрэдытаваньні не ўдалося, і гэта не дазваляе займацца вытворчасьцю. Вытворчасьць лядоўняў спынена, і аднавіць яе з-за адсутнасьці абаротных сродкаў нерэальна», — паведаміў у жніўні на нарадзе ў Смаленску намесьнік гендырэктара «Атланта » Дзьмітры Сакалоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG