Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: Украінцы падтрымалі курс на вызваленьне ад уплыву Крамля


«Улічваючы, што краіна ўсё яшчэ вядзе барацьбу з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе, Парашэнка вітаў нядзельная галасаваньне як выразную падтрымку спробаў ягонага ўраду вырвацца з-пад уплыву Крамля і зрабіць рашучы крок насустрач Эўропе,» — піша пра парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне Дэйвід Гершэнгорн у амэрыканскім штодзёньніку The New York Times.

Гершэнгорн працягвае:

«Узмацненьне ўплыву празаходніх партый, безумоўна, будзе ўспрынята станоўча Злучанымі Штатамі і іх эўрапейскімі саюзьнікамі, якія зрабілі велізарную палітычную і эканамічную стаўку на здольнасьць Украіны выйсьці з цяперашняга крызысу і стаць стабільнай дзяржавай ды, у прыватнасьці, на яе здольнасьць выплаціць даўгі.

ЗША і эўрапейскія дзяржавы таксама хочуць спыненьня самага жорсткага кровапраліцьця на кантынэнце з часоў войнаў на Балканах у 1990-я гады і вырашэньня самага небясьпечнага канфлікту паміж Захадам і Расеяй з часоў халоднай вайны. Аднак гэта будзе залежаць столькі ж ад прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, колькі і ад Парашэнкі.

Пераважная празаходняя большасьць таксама можа стаць праблемай для Парашэнкі ў яго спробах пераканаць жыхароў ўсходу Ўкраіны ў тым, што іх інтарэсы таксама зьяўляюцца прыярытэтнымі для Кіеву. Гэткі скептыцызм, хутчэй за ўсё, толькі ўзмоцніцца, паколькі многія жыхары ўсходняй Украіны ня мелі магчымасьці паўдзельнічаць у выбарах у нядзелю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG