Лінкі ўнівэрсальнага доступу

268 чалавек прагаласавалі на парлямэнцкіх выбарах на выбарчым участку, створаным пры амбасадзе Ўкраіны ў Менску.

«На выбарах прагаласавалі 268 чалавек, усе іх галасы адпраўленыя ў ЦВК Украіны», — паведамілі ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску.

Усяго на консульскім уліку ў амбасадзе стаіць 7000 украінскіх грамадзян. Яшчэ адзін участак быў адкрыты ў консульстве Ўкраіны ў Берасьці.

На выбарчым участку ў Берасьці прагаласавалі 104 украінскіх грамадзяніна з больш за 4,7 тысячы, якія стаяць на консульскім уліку. Зь іх за Блёк Пятра Парашэнкі аддалі 28 галасоў, за "Народны фронт"— 19 галасоў, за партыю Сяргея Цігіпка" Моцная Украіна«— 8 галасоў, за «Самапомач» — 5 галасоў, паведамілі БелаПАН ва ўкраінскім кансуляце ў Берасьці.

З тых, хто прагаласаваў на выбарах Вярхоўнай Рады ў Менску, 78 выбаршчыкаў аддалі свае галасы за «Блёк Пятра Парашэнкі», 56 чалавек прагаласавалі за партыю «Народны фронт», яшчэ 36 выбаршчыкаў — за аб’яднаньне «Самапомач».

XS
SM
MD
LG