Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Голас волі з-за кратаў» прэзэнтуюць у Вільні


29 лістапада ў Вільні палітоляг і былы палітвязень Аляксандар Фядута прадставіць кнігу «Голас волі з-за кратаў: Анталёгія твораў беларускіх палітычных вязьняў».

Кніга выдадзеная Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам пры падтрымцы фонду Конрада Адэнаўэра. У анталёгію ўваходзяць паэзія, мэмуары, дзёньнікі, апавяданьні і артыкулы грамадзян Беларусі, якія раней былі палітвязьнямі або працягваюць цярпець перасьлед цяпер.

Падчас прэзэнтацыі да Аляксандра Фядуты далучацца былыя палітвязьні Ўладзімер Някляеў, Павал Шарамет, Аляксандар Кіркевіч, Зьміцер Дашкевіч, а таксама маці цяперашняга палітзьняволенага Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч.

«Голас з-за кратаў» выдадзены ў ЭГУ пры падтрымцы фонду Конрада Адэнаўэра.

XS
SM
MD
LG