Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Галоўны вырак камуністам вынесе ўкраінскі народ


Пятро Парашэнка на брыфінгу для журналістаў заявіў, што ня будзе настойваць на забароне дзейнасьці Камуністычнай партыі Ўкраіны.

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ён сказаў:

«Падчас прэзыдэнцкай кампаніі я выказаў абсалютна цьвёрдае перакананьне, што КПУ за тыя злачынствы, якія яна зрабіла ў мінулым і цяперашнім, ня мае права заставацца на палітычным небасхіле Ўкраіне. Але паколькі мы эўрапэйская дзяржава, якая падзяляе эўрапейскія каштоўнасьці, КПУ мае пайсьці ў мінулае ня ўказам прэзыдэнта, ні пастановаю Вярхоўнай рады, ані судом. Усё гэта будзе пасьля таго, як галоўны вырак камуністам вынесе ўкраінскі народ.

96 гадоў Камуністычная партыя безь перапынку была ва ўкраінскім парлямэнце. Ужо калі б толькі дзеля гэтага нам трэба было распусьціць Вярхоўную раду, гэта варта было б зрабіць.

Я вельмі шчасьлівы, што Ўкраіна мае такі разумны і адказны народ і выбарнікаў, якія далі дакладную ацэнку і да Камуністычнай партыі і да Партыі рэгіёнаў, узровень падтрымкі выбарнікаў быў такі, што яна нават не наважылася ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Пасьля рэвалюцыі годнасьці мы маем іншы народ. Дзякуючы ўкраінскаму народу мы маем іншага прэыздэнта. Цяпер мы маем нарэшце новы парлямэнт, які, я спадзяюся, будзе варты новай Украіны».

XS
SM
MD
LG